Пад Мінскам пасадзілі лес у памяць Уладзіміра Макея

На пасадцы лесу сёння працавалі дыпламаты.

20.04.2024 / 14:38

Фота: Мінлясгас

Менавіта Уладзімір Макей у свой час заклаў добрую традыцыю ўдзелу беларускіх дыпламатаў у веснавых акцыях па пасадцы лесу, паведамляе Мінлясгас у сваім тэлеграм-канале.

У мінулым годзе падчас удзелу ў акцыі «Тыдзень лесу» кіраўніцтва МЗС звярнулася да намесніка міністра лясной гаспадаркі Уладзіміра Крэча з просьбай стварыць памятныя культуры ў гонар міністра.

Супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў працавалі на плошчы 1,6 га ў Смалявіцкім лясніцтве Смалявіцкага лясгаса. Месца пасадкі ўпрыгожыць памятны знак.

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей раптоўна памёр 26 лістапада 2022 года ва ўзросце 64 гадоў.

Вера Палякова-Макей: Муж выхоўваў мяне ў спартанскіх умовах

«Я меў адносна яго ілюзіі». Былы міністр замежных спраў Літвы згадвае пра Уладзіміра Макея і перапіску з ім у 2020-м

Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы

Улады: У рэспубліканскім суботніку бярэ ўдзел 2,4 мільёна чалавек

У Мінску створаць паркавую зону ў гонар палёту ў космас Марыны Васілеўскай

Nashaniva.com