Грамадства55

«Я меў адносна яго ілюзіі». Былы міністр замежных спраў Літвы згадвае пра Уладзіміра Макея і перапіску з ім у 2020-м

Былы пасол Літвы ў Беларусі і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавёў пра спецыфіку працы ў Беларусі, адносіны з Уладзімірам Макеем і перапіску з ім падчас пратэстаў 2020 года.

Спецыфіка працы ў Беларусі

Па словах Лінкявічуса, падчас яго працы паслом у Беларусі пастаянна адчуваўся кантроль і сачэнне. «Часам сачэнне не заўважнае, але яно ёсць. А ў Беларусі яно праводзіцца так, каб ты заўважыў. Калі ты сядзіш з некім і пʼеш каву, то побач таксама сядзяць, каб ты бачыў. Гэта псіхалагічна душыць».

Другой асаблівасцю зʼяўляюцца кантакты з афіцыйнымі асобамі. Літоўскаму дыпламату цяжка было зразумець, наколькі шчыра з ім размаўляюць.

«Яны маюць нейкі каэфіцыент праўды. Ты размаўляеш і не ведаеш, шчыры твой калега ці не. І я адразу магу сказаць, што калі ты камунікуеш у Мінску, то зразумела, што не шчыры. Ці не цалкам».

Лінас Лінкявічус Linas Linkevičius Линас Линкявичюс
Лінас Лінкявічус. Скрын відэа radio-svaboda / YouTube

А вось падчас сустрэчаў за мяжою, як згадвае Лінкявічус, размова з беларускімі афіцыйнымі асобамі была больш адкрытай і шчырай.

Пра Уладзіміра Макея

Памерлага міністра Уладзіміра Макея Лінкявічус называе амаль адзінай даверанай асобай, з якой можна было нешта абмяркоўваць.

«Фактарам зʼяўляецца тое (і гэта не пустыя словы), што ён меў доступ да першай асобы, доступ да якой быў абмежаваны. І фактар таго, што Макей не толькі мог з ёй камунікаваць, але і меў нейкія даныя, азначае, што ён меў больш інфармацыі.

Яго папярэдні калега (Сяргей Мартынаў, міністр замежных спраў у 2003-2012 гадах. — НН) мог размаўляць, рабіць заявы, але гэта нічога не значыла, бо гэта не ўплывала на настрой ці меркаванне першай асобы».

Лінкявічус адзначае, што яго камунікацыя з Макеем была максімальна адкрытай: «Мне падабалася з ім камунікаваць. Калі мы пра нешта дамаўляліся, ён імкнуўся паводзіць сябе так, як было дамоўлена. З абодвух бакоў быў давер».

Палітык прызнаецца, што меў ілюзіі адносна Макея: «Калі мы камунікавалі, я меў ілюзію, што ён можа стаць асобай, якая б садзейнічала гэтым пераменам. І гэтаму былі перадумовы».

Лінкявічус згадвае, што апошні раз быў у Мінску ў лютым 2020 года. У той час літоўская дэлегацыя наведала месцы, дзе пражываюць літоўцы — вёскі Пеляса і Рымдзюны. Макей дапамог вырашыць некаторыя адміністрацыйныя праблемы. «Была праблема з дзіцячым садочкам. І ён дапамог з мясцовай уладай. Гэта была такая добразычлівасць».

А ў Мінску быў прыём у гонар дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. «І гэта ў Мінску. Касцюшка. Гаспадарамі прыёму былі ЗША, Польшча, Літва і Беларусь. Два міністры — я і Макей — прысутнічалі персанальна. А два другія (ад ЗША Пампеа, і ад Польшчы Чапутовіч) выступілі з відэазваротамі. Макей выступаў на беларускай мове».

Калі яны з Макеем развітваліся, Лінкявічус папрасіў:

«Зараз будуць выбары. Зрабіце нармальныя выбары, каб не было праблем, як раней. І ўсё пойдзе далей. Будзе дыялог. Будзе лепш для Беларусі».

На што Макей, па словах дыпламата, адказаў: «Зразумела, мы пастараемся. Зразумела, мы так зробім».

Былы міністр замежных справаў Літвы заўважае, што ён шчыра ў гэта верыў і думаў, што Макей асабіста гэта зробіць.

Эсэмэска Макею падчас прастэстаў 2020 года

Лінкявічус згадвае, калі пачаліся зверствы ўладаў адносна пратэстоўцаў, ён спрабаваў камунікаваць з Макеем. «Я напісаў яму смс. «Слухай, можа я прыеду ў Мінск. Паспрабую быць мадэратарам дыялогу». Ён адразу не адказаў. Гэта таксама пра нешта гаворыць.

А на наступны дзень ён напісаў смс: «Дрэнная ідэя. Не трэба ехаць». Хіба што з кім трэба параіўся. Я не памятаю дакладна тэкст, але я пісаў «ты ж беларус, тваіх людзей збіваюць». І тады ён таксама напісаў: «Але калі пачалі званіць мне дахаты і пагражаць маім дзецям і сямʼі, так я вырашыў, што так не можа быць». «Так табе ж пагражалі званкамі, а там збіваюць фізічна і нават забіваюць. Адчуваеш розніцу?»

Зразумела, што ўсе гэтыя тэксты таксама кантраляваліся, так што ён не мог проста пісаць. Але ён зрабіў выбар…. Ён быў адным з нешматлікіх, ад каго можна было нечага чакаць. Але так атрымалася, што і ён не змог. Ці яго прымусілі, каб ён не змог».

Чытайце яшчэ:

Макей на прыёме ў гонар Касцюшкі цытаваў Бжэзінскага. А Марзалюк зладзіў яму авацыю

Макей — міністру Лінкявічусу: Мы калісьці жылі ў адной краіне, у ВКЛ

«Ну тады далей без мяне». Шрайбман расказаў, як пасля выбараў Макей збіраўся ісці да Лукашэнкі ініцыяваць дыялог

Міністр замежных спраў Фінляндыі расказаў, якія аргументы выкарыстоўваў Уладзімір Макей у размовах з замежнымі калегамі

Каментары5

  • Базыль
    27.11.2023
    Адзіны талент Макея - дурыць галаву заходнім палітыкам праз прасоўванне сярод іх ілюзіі магчымасці эвалюцыйнай змены рэжыма лукашэнкі. І Лінкявічюс ня быў адзіным у гэтым шэрагу.
    Ня маючы на руках крыві беларусаў Макей ў 2020 меў магчымасць гонарова ўвайсці ў гісторыю перамогі Беларусі над дыктатурай. А так сыйшоў у небыцце як звычайны служка ўзурпатара.
  • Нейкі сюр
    27.11.2023
    У украінцаў, вунь, дагэтуль ілюзіі адносна Лукашэнкі нікуды не падзеліся.
  • Украинский наперсток
    28.11.2023
    Нейкі сюр, а действительно, причем вокруг все об этом говорят, но никто до сих пор ничего конкретного внятно не сказал от чего это?

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

«Толькі бізнэс, нічога палітычнага». Еўрапейскія бізнэсмены прыглядаюцца да падсанкцыйнай Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →