Стэлу з назвай Жыткавічаў не будуць русіфікаваць
Месяц таму СМІ звярнулі ўвагу на тэндар: дзяржпрадпрыемства «Жыткавіцкі камунальнік» абвясціла конкурс на будаўніцтва новага ўязнога знака горада. На эскізе ў тэндары назва самага беларускамоўнага горада Гомельскай вобласці была на рускай мове. Актывісты звярнуліся да мясцовых уладаў і атрымалі адказ.
10.04.2024 / 12:21
Эскіз з тэндара на рускай мове
Мясцовыя жыхары прасілі Жыткавіцкі райвыканкам выканаць надпіс на знаку на беларускай мове, бо Жыткавіцкі раён лічыцца адным з самых беларускамоўных у Гомельскай вобласці — амаль 83% жыхароў Жыткавіцкага раёну, згодна з перапісам, назвалі роднай беларускую мову.
Мясцовыя ўлады адказалі актывістам, што ў тэндары быў толькі прыкладны эскіз, а назва горада на стэле будзе на беларускай мове.
Чытайце таксама:
«Старая віленская эміграцыя не злілася з новай — беларусы ментальна розныя»