У сталіцы Эквадора паліцыя ўварвалася ў пасольства Мексікі, каб арыштаваць былога віцэ-прэзідэнта

Некалькі дыпламатаў атрымалі раненні падчас штурму. Прэзідэнт Мексікі ў адказ прыпыніў дыпламатычныя адносіны.

06.04.2024 / 09:39

Фота: David Bustillos / AP

Паліцыя Эквадора ўварвалася ў пасольства Мексікі ў сталіцы краіны Кіта, каб затрымаць былога віцэ-прэзідэнта Эквадора Хорхе Гласа, які са снежня 2023 года жыў на тэрыторыі дыпмісіі, піша РБК.

5 красавіка ўлады Мексікі вырашылі даць яму палітычны прытулак. МЗС Эквадора назваў надаванне прытулку экс-віцэ-прэзідэнту незаконным і запатрабаваў выдаць яго. У МЗС Мексікі паведамілі, што некалькі дыпламатаў атрымалі раненні падчас штурму. Віцэ-прэзідэнта Эквадора затрымалі.

Пасля гэтага прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопес Абрадор заявіў, што дыпламатычныя адносіны паміж Эквадорам і Мексікай прыпыненыя.

«Гэта абуральнае парушэнне міжнароднага права і суверэнітэту, таму я даручыў нашаму канцлеру <…> аб'явіць аб прыпыненні дыпламатычных адносін урада Мексікі з Эквадорам», — сказаў Абрадор.

***

Хто такі Хорхе Глас і чаму ён патрэбны паліцыі

Хорхе Глас — палітычны і дзяржаўны дзеяч Эквадора. Быў віцэ-прэзідэнтам з 2013 па 2017 год.

Ён праходзіць абвінавачаным па справе аб карупцыі. Глас і яшчэ 19 абвінавачаных па справе аб хабарніцтве павінны былі паўстаць перад судом у 2012-2016 гадах. Выяўлена 837 доказаў, якія даказваюць злачынствы гэтых асоб. сума шкоды дзяржаве ў рамках справы перавышала $7 млн.

З 2017 па 2022 год ён ужо адбываў пакаранне ў турме. А ў снежні 2023 года ён папрасіў прытулку ў пасольстве Мексікі ў Кіта. 

Чытайце таксама:

Беларусы пераехалі ў Эквадор — як ім там жывецца? ШМАТ ФОТА

У Эквадоры беларуса-багацея паранілі стрэлам у пятку

Эквадор здаўся ў бананавай вайне. Ён адмовіўся ад паставак вайсковай тэхнікі Украіне

Nashaniva.com