Польшча захавае прысутнасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю

У Міністэрстве нацыянальнай абароны заявілі, што працягнуць падтрымліваць памежнікаў.

05.04.2024 / 14:26

Фота: Мінабароны Польшчы

Польшча захавае прысутнасць вайскоўцаў на мяжы з Беларуссю. Яны працягнуць аказваць падтрымку памежнікам. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, піша Reform.by.

«Праз вайсковую аператыўную групоўку Podlasie прайшло ўжо 30 тысяч жаўнераў, якія падтрымліваюць памежную ахову мяжы ў гарантаванні бяспекі межаў дзяржавы», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі.

Касіняк-Камыш адзначыў, што аказанне падтрымкі памежнікам таксама з'яўляецца элементам трэніровак для вайскоўцаў. Міністр паабяцаў працягнуць інвестыцыі ў групоўку, уключаючы пашырэнне гарнізона ў Любліне.

Паводле яго слоў, на развіццё Групы будзе накіравана каля 850 млн злотых (215 мільёнаў даляраў) у гэтым годзе.

Чытайце таксама:

Беларусь цалкам прыпыніць дзеянне Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе

«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?

Да праверкі боегатоўнасці падключыліся танкавыя падраздзяленні

Nashaniva.com