Беларускі футбаліст патаптаўся па другім, 17-гадовым. Стала вядома, як яго пакаралі
У адным з матчаў чэмпіяната Беларусі па міні-футболе адбыўся скандальны выпадак. У адным з гульнявых эпізодаў вопытны гулец Дзмітрый Лось, член беларускай зборнай, настолькі захапіўся барацьбой, што наступіў на суперніка ў той момант, калі той ужо ляжаў на паркеце. Прытым выглядала так, што зрабіў гэта наўмысна.
29.03.2024 / 23:20
Скрыншот з відэа
У гэтым матчы, які праходзіў у Барысаве, гулялі мясцовы клуб «Барысаў-900», які ішоў на дзявятым месцы, і прэтэндэнт на золата — гомельскі «ВРЗ».
Матч скончыўся поўным разгромам гаспадароў з лікам 11:2, і цягам усяго матча гомельцам нічога не пагражала. Тым больш дзіўна, што гулец «ВРЗ» Дзмітрый Лось паводзіў сябе аж настолькі груба.
Пры гэтым суддзя матча на эпізод не адрэагаваў, гулец нават не атрымаў за свае неспартыўныя паводзіны жоўтай карткі.
Тым не менш, «Барысаў-900» падаў скаргу ў дысцыплінарны камітэт Беларускай асацыяцыі міні-футболу, дзе, праглядзеўшы відэазапіс, прынялі рашэнне дыскваліфікаваць футбаліста-грубіяна да заканчэння сезона-2023/24. Пры гэтым улічвалася і тое, што Дзмітрый Лось ужо меў умоўную дыскваліфікацыю ў мінулым сезоне.
Аляксей Кузняцоў, пацярпелы гулец барысаўскай каманды, мае, дарэчы, усяго 17 гадоў.
Чытайце таксама:
Беларускі баскетбольны клуб толькі ў 35-м матчы здабыў першую перамогу
Знакаміты трэнер крытыкуе курсы самаабароны і кажа, як абараніцца ад гвалту на вуліцы