У Брэсце «замініравалі» генконсульства РФ у час выбараў

Генеральнае консульства Расіі ў Брэсце, дзе ідзе галасаванне на выбарах прэзідэнта, атрымала папярэджанне аб мініраванні, пагроза аказалася лжывай. Пра гэта заявіў журналістам амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, піша ТАСС.

17.03.2024 / 11:18

«Такое паведамленне [аб мініраванні] прыйшло ў будынак брэсцкага генеральнага консульства. Была праведзена яшчэ адна праверка, галасаванне працягваецца», — адзначыў ён.

Барыс Грызлоў адзначыў, што на консульскім уліку ў Беларусі знаходзіцца каля 50 тыс. грамадзян Расіі. Прагаласавалі каля 2,5 тысяч.

Чытайце таксама:

Як расіяне псуюць уласныя бюлетэні на выбарах ФОТЫ

РДК сцвярджае, што ўзяў у палон 25 расійскіх вайскоўцаў

У Расіі пачаліся выбары прэзідэнта. Вось што трэба пра іх ведаць

Nashaniva.com