Падвяла цікаўнасць. У Рэчыцы трэцякласнік адной запалкай здолеў спаліць аўтамабіль
Неяк вечарам у Рэчыцы з нейкай прычыны загарэўся і выгарэў дашчэнту аўтамабіль «Фольксваген Джэта». Па словах уладальніцы, машына была спраўнай.
11.03.2024 / 09:40
Спачатку адпрацоўвалася версія аб падпале. Але ніхто і выказаць здагадку не мог, што падпальшчыкам акажацца трэцякласнік.
Па словах хлопчыка, у той вечар па дарозе дадому ён знайшоў пушку з запалкамі. Па дарозе дахаты даставаў па адной запалцы, чыркаў і кідаў у бок.
Калі праходзіў міма стаянкі, яго ўвагу прыцягнуў адзін аўтамабіль. Адразу вызначыць яго марку не змог, таму вырашыў падысці бліжэй і паглядзець на значок. Было цёмна, і падлетак вырашыў падсвяціць значок запалкай.
Чыркнуў, паднёс агонь да рашоткі радыятара, але, мабыць, занадта блізка — агонь трапіў пад капот, і загарэлася ўнутраная ашалёўка. Хлопчык спалохаўся і ўцёк.
Улічваючы ўзрост «пірамана», у завядзенні крымінальнай справы будзе адмоўлена. Але пытанне з кампенсацыяй кошту згарэлага аўто бацькам хлопчыка прыйдзецца вырашаць, піша primenews.by.
Чытайце таксама:
Жонка не дала мужу грошы на выпіўку — той спаліў хату, жонка ледзь не згарэла
16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры
У Жлобіне 20-гадовы гора-муж з рэўнасці падпаліў 19-гадовую жонку