У Жлобіне 20-гадовы гора-муж з рэўнасці падпаліў 19-гадовую жонку
Яму не спадабалася, што жонка не выпускае з рук тэлефон.
У бальніцу Жлобіна з апёкамі цела прывезлі 19-гадовую дзяўчыну. Пра здарэнне медыкі паведамілі ў міліцыю, а там высветлілі абставіны інцыдэнту, паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.
Высветлілася, што дзяўчына і яе 20-гадовы муж выпівалі. Малады чалавек прыраўнаваў жонку, якая ўвесь вечар не выпускала з рук тэлефон, і пайшоў у хлеў. Праз некаторы час вярнуўся з каністрай бензіну і абліў дзяўчыну.
Пасля кінуў запалку ў бок дзяўчыны — у яе загарэлася адзенне. Гора-муж спалохаўся, патушыў агонь і патэлефанаваў у хуткую.
У міліцыі ён прызнаўся, што нават падумаць не мог, што ўсё так абернецца.
Заведзена крымінальная справа за пагрозу забойствам.
Каментары