Элегантнае рашэнне: незвычайныя «кватэры» для буслоў ствараюць у Брэсце

Такая задумка дазваляе не толькі абараніць птушак, але таксама пазбегнуць выпадковых адключэнняў электрычнасці.

01.03.2024 / 10:22

Буслы на слупах беларускіх вёсак і пасёлкаў — адзін з галоўных сімвалаў нашай краіны. Такую «хатку» птушак можна сустрэць практычна ў кожным населеным пункце, аднак не заўсёды гэта бывае бяспечна, піша Tochka.by.

Плюс ствараюцца дадатковыя праблемы для энергетыкаў і звычайных грамадзян. Спецыялісты з Брэста вырашылі выправіць сітуацыю, каб абараніць сімвал Беларусі і стварыць камфортныя ўмовы для спажыўцоў энергіі.

@brestenergo Энергетики готовы встречать пернатых #белоозерскэнергоремонт #энергетики #энергетика #брестэнерго #белоозерск #платформы #аисты #беларусь ♬ Canyons - Official Sound Studio

Для гэтага інжынеры з «Брэстэнерга» ўвасобілі ў жыццё элегантнае рашэнне, стварыўшы незвычайныя »кватэры« для буслоў. У невялікім роліку ў тыктоку арганізацыя паказала працэс стварэння новага віду «жылля» для буслоў.

З металу для птушак ствараецца камфортнае «гняздо», якое мацуецца на слупы ЛЭП. Такая «хатка» размяшчаецца вышэй небяспечных правадоў, таму птушкам нічога не пагражае.

Ёсць яшчэ адзін станоўчы момант — простае рашэнне дазваляе пазбегнуць выпадковых «аварый» на лініях электраперадачы.

Карыстальнікі сеткі цёпла прынялі ідэю ад энергетыкаў, а відэа хутка сабрала дзясяткі тысяч праглядаў.

Чытайце таксама:

У Дубровенскім раёне не паляцеў у вырай цалкам здаровы бусел. Вінавацяць людзей

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Nashaniva.com