На аўкцыён за адносна невялікія грошы выставілі сядзібу XIX стагоддзя, якой валодала легендарная беларуская мецэнатка
На аўкцыёне «БУТБ-маёмасць» з'явіўся рэдкі лот — былая сядзіба Завішаў, якая датуецца 19 стагоддзем і знаходзіцца ва Уздзенскім раёне. Пачатковы кошт архітэктурнай жамчужыны з гісторыяй — 15 660 рублёў, або $4893 па курсе, піша Onliner.by.
14.02.2024 / 14:18
Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў адносяць да ліку архітэктурных помнікаў эпохі класіцызму. Ён з'явіўся ў 1891 годзе ў вёсцы Кухцічы (цяпер — пасёлак Першамайскі). Пабудаваў гэтую сядзібу сам Казімір Завіша. Акрамя ўнікальнага палаца, на тэрыторыі комплексу ёсць гаспадарчыя пабудовы і парк з капліцай — пахавальняй графаў Завішаў 19 стагоддзя.
Галоўная частка маёнтка-класічны палац, які, на жаль, не захаваўся да нашых дзён. Дажылі толькі два флігелі, часткова-пейзажны парк, вадзяны млын, стайня і іншыя гаспадарчыя пабудовы.
Вось так выглядае сядзібны комплекс на малюнку Напалеона Орды, які датуецца 19 стагоддзем
Адной з апошніх уладальнікаў маёнтка была праўнучка Марыя Магдалена Радзівіл (з роду Завішаў). У 1919 годзе яна страціла права пражываць і валодаць землямі, пасля чаго з'ехала ў Швейцарыю ў жаночы кляштар ордэна дамініканцаў.
Чытайце таксама: