Не вытрымаў нават Маск. Ён апублікаваў «найлепшы адказ» Пуціна на пытанне Карлсана, навошта Расія напала на Украіну

Ілан Маск, якога крытыкуюць ва Украіне за прарасійскую пазіцыю, высмеяў гістарычны экскурс расійскага прэзідэнта, якім той тлумачыў матывы расійскай агрэсіі.

13.02.2024 / 08:57

Маск рэпоснуў твіт па матывах інтэрвʼю Такера з Пуціным, падпісаўшы яго так: «Найлепшы адказ на сённяшні дзень».

 

The best answer by far https://t.co/ECsVaePSZD

— Elon Musk (@elonmusk) February 12, 2024

— Спадар Пуцін, чаму вы ўварваліся ва Украіну? 

— Я да гэтага падыходжу. 28 мая 2016 года ў заапарку Цынцынаці застрэлілі гарылу….

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у часе гутаркі з Такерам Карлсанам доўга адказваў на гэта пытанне, пачаўшы свой аповед ад Рурыкаў. Пуцін у чарговы раз паўтарыў свой тэзіс, паводле якога Украіны як такой няма, а ўкраінцы — гэта тыя ж рускія.

Чытайце таксама:

«Я знайшоў гістарычную карту Манголіі». Экс-прэзідэнт Манголіі патроліў Пуціна

Губернатар Калінінграда заявіў, што Імануіл Кант мае прамое дачыненне да вайны ва Украіне

Шольц і Байдэн разам пасмяяліся з інтэрв'ю Пуціна

Nashaniva.com