Жыхара Полацка затрымалі за каментары пра памерлага начальніка міліцыі з Оршы

Каб схапіць бяззбройнага мужчыну, спатрэбіліся сямёра міліцыянтаў.

08.02.2024 / 19:59

Ілля Мацевушаў. Фота: Укантакце

Затрыманаму Іллі Мацевушаву 31 год, і ён палачанін.

На відэа Іллю спачатку спыняе экіпаж ДАІ з трох чалавек, а пасля на яго ззаду накідваюцца трое супрацоўнікаў САХР. Яшчэ адзін сілавік здымае затрыманне.

Затрыманне Іллі Мацевушава. Скрыншот з відэа тэлеграм-канала віцебскага ГУБАЗіК

У відэа мужчына распавядае, што ў інтэрнэце нібы «абразіў памерлага начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Сяргея Барвянкова» з Оршы. Таксама яму закідаюць іншыя каментары і ўдзел у пратэстах у 2020-м. 

Чытайце таксама:

Беларусы стварылі бот, які дапаможа адшукаць паведамленні ў чатах. Вось як ён працуе і чаму гэта важна для бяспекі

Kotatogram: губазікаўцы паказалі, як яны аналізуюць пратэсныя чаты. Вось што варта ведаць

Праклён беларускіх сілавікоў. Як паміраюць людзі ў пагонах пасля 2020 года — даныя «Кіберпартызанаў»

Nashaniva.com