«Як нацыя вучылася спяваць». Выйшаў другі наклад кнігі пра Антона Грыневіча

Першы наклад паспяхова прададзены.

07.02.2024 / 12:14

Днямі выйшаў з друку другі наклад кнігі «Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча». Першы наклад, што быў надрукаваны некалькі месяцаў таму паспяхова разышоўся, паведамляе ў сваім тэлеграме «Суполка беларускіх пісьменнікаў».

Выданне змяшчае падрабязную біяграфію навукоўца і ягоныя кнігі, якія даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю — спеўнікі: «Беларускія песні з нотамі» (1910/1912), «Народны спеўнік» (1920), «Школьны спеўнік» (1920), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925), а таксама іншыя матэрыялы, напрыклад, песні, запісаныя ў час зняволення ў віленскіх Лукішках.

Шукайце ў сталічнай кнігарні «Акадэмкніга».

Чытайце таксама:

Адкрываецца новы сезон конкурсу рукапісаў «Шуфлядка»

Вершы ўнікальнай паэткі XX стагоддзя выдадуць па-беларуску

Сяргей Шупа пераклаў знакавы раман літоўскага пісьменніка

Nashaniva.com