Расіяне ўначы ўдарылі па гатэлі ў Харкаўскай вобласці. Загінула двухмесячнае дзіця
У ноч на аўторак расіяне ажыццявілі ракетную атаку па Харкаўскай вобласці.
06.02.2024 / 07:53
Ілюстрацыйнае фота
У тым ліку нанеслі ўдары па Залачове. Як паведаміў старшыня Харкаўскай адміністрацыі Алег Сінягубаў, разбураны трохпавярховы гатэль. Загінула двухмесячнае дзіця.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пад заваламі знаходзіцца адзін чалавек.
Трох чалавек удалося выратаваць: дзвюх жанчын і мужчыну.
Чытайце таксама:
Дзмітрый Кісялёў у эфіры расійскага ТБ прыгразіў ударам па вайсковым аэрадроме ў Польшчы
Пуцін прызнаў, што расійскія войскі маюць на фронце праблемы з-за беспілотнікаў