Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
Нідэрландская Yandex N.V. заключыла ўгоду па продажы бізнэсу «Яндэкса» за 475 млрд расійскіх (каля 5,2 млрд даляраў) рублёў кансорцыуму інвестараў і перастане быць галаўной кампаніяй, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
05.02.2024 / 09:21
Новай галаўной кампаніяй «Яндэкса»стане зарэгістраваная ў Калінінградскай вобласці міжнародная кампанія акцыянернае таварыства (МКАО) «Яндэкс» — прыватная кампанія, акцыі якой будуць гандлявацца на Маскоўскай біржы.
Генеральным дырэктарам «Яндэкса» застанецца Арцём Савіноўскі.
«Яндэкс» захавае бізнэс, сэрвісы і актывы Групы Yandex N.V., за выключэннем замежных стартапаў (Nebius, Toloka, Avr ide і TripleTen) і дата-цэнтра ў Фінляндыі.
Да 31 ліпеня гэтага года Yandex N.V. павінна змяніць назву і спыніць выкарыстоўваць брэнды «Яндэкса». Кампанія атрымае абмежаваныя правы на выкарыстанне часткі тэхналогій «Яндэкса» да канца 2024 года.
Чытайце таксама:
МАРГ назвала долю беларускіх тавараў, што прадаюцца каля касаў. Яна зусім маленькая
«Алексін — гэта Віктар, Тапузідзіс — гэта Дзмітрый». Захапляльная гісторыя бізнэсу Паўла Тапузідзіса
У расійскім маніторы знайшлі «чып айчыннай вытворчасці», які прыпаялі толькі для справаздачнасці