«Кожны дзень езджу з мамай у бальніцу». Знакаміты кот Сцяпан захварэў пасля масіраванага абстрэлу Харкава
Улюбёнец інтэрнэту ўкраінскі кот Сцяпан захварэў пасля масіраванага абстрэлу Харкава 23 студзеня. Сёння кату зрабілі тры ўколы, а таксама ён п'е лекі дома. Пра гэта расказала ўладальніца зорнай жывёліны ў інстаграм-блогу ката, піша «Украінская праўда».
26.01.2024 / 23:14
Фота: loveyoustepan / Instagram
«Пасля жудаснага стрэсу я пачаў адчуваць сябе дрэнна. Цяпер усё быццам бы добра, я пад прафесійным наглядам найлепшых лекараў. Кожны дзень езджу з мамай у бальніцу. Дзякуй усім, хто хваляваўся за мяне, усё будзе добра», — «напісаў» кот.
Кот Сцяпан захварэў з прычыны стрэсу
Раней кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco, а таксама прапанаваў лапку і сэрца сваёй каханай Стэфаніі.
А ў 2022 годзе Міністэрства культуры прызначыла ката Сцяпана берагчы ўкраінскую культуру.
Коцік падзякаваў усім за словы падтрымкі
Чытайце таксама:
Зорка інстаграма ўкраінскі кот Сцяпан цяпер жанаты
Украінскі кот Сцяпан трапіў на вокладку часопіса Times Monaco
Знакаміты ўкраінскі кот Сцяпан атрымаў прэстыжную прэмію WIBA ў Канах