Як кот Клаўдыі Шыфер стаў зоркай №1 на паказе фільма «Аргайл», адцясніўшы іншых зорак на другі план
Чып сядзеў у заплечніку, нібы касманаўт у ракеце перад стартам, але нікуды, вядома, не стартаваў.
26.01.2024 / 08:20
Фота: Scott A Garfitt / Invision / AP
Такіх галівудскіх зорак, як Сэмюэль Л. Джэксан, Брайс Далас Ховард і Генры Кавіл, няпроста адсунуць на другі план, але на прэм'еры фільма «Аргайл» гэта зрабіў Чып — кот супермадэлі Клаўдыі Шыфер, піша Бі-бі-сі.
На другіх ролях у той вечар аказаліся таксама такія знакамітасці, як Дуа Ліпа, Сэм Рокуэл, Браян Крэнстан і Брайс Далас, якія таксама прыйшлі на прэм'еру шпіёнскай камедыі «Аргайл» на Лестэр-сквер у Лондане.
Шыфер прынесла Чыпа, паколькі ён таксама зняўся ў фільме, пастаўленым яе мужам, і кот, якому не прывыкаць да папулярнасці, прыцягнуў усю ўвагу фатографаў, аператараў і проста журналістаў.
У Чыпа 13 тысяч падпісчыкаў у Instagram, і, само сабой, там таксама з'явіліся фатаграфіі з гэтай прэм'еры.
Чыпа можна было разгледзець праз выпуклы пластыкавы ілюмінатар у заплечніку з фірмовымі для фільма ўзорамі ў выглядзе ромбаў.
Такія заплечнікі вырабляюцца на заказ — спецыяльна для бяспечнай транспарціроўкі катоў.
Чып сядзеў у заплечніку, нібы касманаўт у ракеце перад стартам, але нікуды, вядома, не стартаваў.
Няясна пра што ён думаў. Магчыма, пра тое, што калі вочы прыгожыя і знешнасць прывабная, не такая гэта, аказваецца, і складаная справа — стаць зоркай сучаснага кіно.
Рэжысёр фільма Мэцью Вон і Клаўдыя Шыфер жанатыя з 2002-га года.
У фільме Чып сыграў Алфі — ката, які належыць аўтару шпіёнскіх раманаў Элі (актрыса Брайс Далас Ховард).
Чытайце таксама:
Украінскія вайскоўцы для барацьбы з пацукамі вязуць на фронт катоў