Ля Гродна трактар вырашыў пачысціць пірс і праваліўся пад лёд
Пра інцыдэнт у аграгарадку Азёры Newgrodno.by паведамілі чытачы. На днях тут разгарнулі цэлую аперацыю па даставанні трактара з вады.
24.01.2024 / 11:38
Фота: newgrodno.by
«Трактарыст чысціў снег. Вырашыў, верагодна, прыбраць яго і з пірса. Але трактар сцягнула на лёд, ён праваліўся ў ваду», — распавёў сведка.
Паводле яго інфармацыі, ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў. Трактар таксама сышоў пад ваду зусім неглыбока, але самастойна выбрацца не змог. Каб выцягнуць тэхніку, спатрэбілася дапамога пагрузчыка.
Чытайце таксама:
Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем
Небяспечныя гульні. У Мазыры дзеці скочваюцца з горкі проста на праезную частку ВІДЭА
Пад Мінскам кіроўца вырашыў праехаць па навігатары і праваліўся пад лёд