Былога ўдзельніка страйку на «Нафтане» зноў асудзілі на 15 сутак
Пасля адбывання 29 сутак арышту машыністу тэхналагічных помпаў і ўдзельніку страйку на «Нафтане» Аляксандру Ляшкову далі чарговыя 15 сутак.
19.01.2024 / 14:19
13 снежня 2023 года сумнавядомая Зінаіда Балаболава вынесла прысуд Аляксандру Ляшкову 15 сутак за падпіску на «Люстэрка» у YouTube. Праз два тыдні новы суд з удзелам суддзі Святланы Гаўра даў 14 сутак. Новай падставай пераследу стала падпіска на суполку страйку ў інстаграме.
Учора стала вядома аб трэцім арышце работніка ААТ «Нафтан». Такая практыка часта прымяняецца ў дачыненні да прафсаюзных і рабочых актывістаў. Праз серыю адміністрацыйных арыштаў прайшлі дзясяткі наваполацкіх работнікаў, нелаяльных дзейнай улады.
Чытайце таксама:
Лідарам незалежнага прафсаюза «Нафтана» Брыцікавай і Кухаронку выставілі абвінавачанні