Зяленскі прыехаў на пазіцыі УСУ ў Аўдзееўцы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 29 снежня наведаў пазіцыі Узброеных сілаў Украіны ў Аўдзееўцы на Данбасе, у раёне якой цяпер разгортваюцца інтэнсіўныя баі. Пост пра гэта з'явіўся ў тэлеграм-канале Зяленскага.

29.12.2023 / 23:24

Скрыншот з відэа

Падчас гэтага візіту Зяленскі ўручыў узнагароды байцам 110-й асобнай механізаванай брыгады. Ён заявіў, што падчас паездкі абмеркаваў з камандзірам «абарончую сітуацыю» і «асноўныя патрэбы». Зяленскі назваў Аўдзееўку адным з «найбольш складаных участкаў фронту».

За час поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Зяленскі неаднаразова прыязджаў на пазіцыі УСУ на лініі фронту. Так, ён прыязджаў сярод іншага пад Бахмут, у Ізюм і Херсон.

Чытайце таксама:

«Усё адно мы ўсе памром». Пазаштатная радніца Залужнага сказала глупства, ён адрэагаваў па-вайсковаму радыкальна

Залужны расказаў, у чым была ягоная галоўная памылка

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

WSJ: Украіна не зможа правесці новы наступ да 2025 года

Nashaniva.com