Баі за Марʼінку працягваюцца, УСУ знаходзяцца ў межах горада — украінскі бок

Прадстаўнік Абʼяднанага прэс-цэнтра Сіл абароны таўрычнага напрамку Аляксандр Штупун у эфіры тэлемарафону абверг заяву Шайгу аб захопе горада Марʼінка ў Данецкай вобласці.

25.12.2023 / 20:17

Мар'інка, сакавік 2023 года. Фота: Танкисты ЮВО / Telegram

«Баі за Марʼінку працягваюцца. Цяпер нашы вайскоўцы знаходзяцца ў адміністрацыйных межах Марʼінкі. Але горад цалкам знішчаны. Але казаць аб поўным захопе Марʼінкі некарэктна», — сказаў Штупун у эфіры тэлемарафону.

Сёння міністр абароны РФ Сяргей Шайгу далажыў Уладзіміру Пуціну аб захопе Марʼінкі.

Марʼінка была цалкам знішчана ў выніку расійскага ўварвання ва Украіну. Да 2014 года ў Марʼінцы пражывалі каля 10 тысяч чалавек. Расійская армія спрабавала захапіць Марʼінку з сакавіка 2022 года.

Чытайце таксама:

Украіна хоча мабілізаваць сваіх грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой

Ці стане вайна ва Украіне пазіцыйнай? Тлумачыць эксперт

Зяленскі расказаў пра паўмільённую мабілізацыю і адносіны з Залужным

Nashaniva.com