Новы міністр унутраных спраў Польшчы плануе ўмацоўваць плот на мяжы з Беларуссю
Плот на польска-беларускай мяжы «не забяспечвае поўнай бяспекі нашай мяжы», таму яго будуць паляпшаць «для павышэння эфектыўнасці», заявіў новапрызначаны міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі ў інтэрв'ю Радыё ZET.
22.12.2023 / 20:25
Плот на мяжы Польшчы з Беларуссю. Фота: Fabian Sommer/picture alliance via Getty Images
Паводле чыноўніка, МУС правядзе «вельмі глыбокую» праверку плота. Адначасова Кервіньскі анансаваў значнае ўзмацненне асабовага складу Падляшскага аддзялення памежнай аховы, якое забяспечвае ахову мяжы з Беларуссю.
Польшча завяршыла ўзвядзенне 206-кіламетровага плота ўздоўж мяжы з Беларуссю ў чэрвені 2023 года. Будаўніцтва фізічнага бар'ера стала рэакцыяй Варшавы на арганізаваныя рэжымам Лукашэнкі плыні нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія імкнуцца трапіць у краіны Еўрасаюза.
Чытайце таксама:
Квіткі ў Варшаву імкліва даражэюць, а з Мінска да Гродна на некаторыя дні ўжо размялі