Камітэт сейма Літвы падтрымаў прапанову павялічыць тэрмін дзеяння гуманітарных ДНЖ для беларусаў
14 снежня адбудуцца актуальныя слуханні ў Сейме датычна становішча беларусаў у прававым полі краіны.
12.12.2023 / 15:54
«Камітэт па міжнародных пытаннях Сейма падтрымаў павялічэнне тэрміну дзеяння ВНЖ для беларусаў да трох гадоў!», — напісаў у сваім фэйсбуку дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
14 снежня адбудуцца актуальныя слуханні ў Сейме датычна становішча беларусаў у прававым полі Літвы.
«Маю спадзеў, што гэта будзе наша агульная інвестыцыя ў супольную беларуска-літоўскую будучыню. Пасланне «за нашу і вашу свабоду» актуальнае і сёння. Натуральна, што заглянулі і ў 2024 год. Нашы прыярытэты — канферэнцыя Каліноўскага, супольны круглы стол у Кіеве, альянс дэпутатскіх групаў «За дэмакратычную Беларусь», — дадаў Анатоль Лябедзька.
Чытайце таксама:
Дарадца прэзідэнта Літвы выступіў за ўніфікацыю абмежавальных мер для беларусаў і расіян