Украінскі партал апублікаваў інфаграфіку пра замежных ваяроў, якія загінулі за Украіну. Беларусаў абурыла адна дэталь

«Так беларускіх загінулых добраахвотнікаў яшчэ ніхто не аплёўваў».

06.12.2023 / 17:11

Інфаграфіка партала «Слово і діло»

Артыкул з інфаграфікай украінскі аналітычны партал «Слово і діло» апублікаваў яшчэ ў кастрычніку. Аднак беларускі X (былы твітар) звярнуў на яго ўвагу толькі цяпер.

У артыкуле падлічылі, колькі добраахвотнікаў з розных краін загінула ў 2022-2023 гадах, ваюючы за Украіну.

Па сабранай выданнем інфармацыі, за гэты час загінула больш за 40 беларускіх ваяроў (адзначым, што па падліках беларускіх медыя лічба крыху меншая — 36). Больш толькі сярод грузінскіх добраахвотнікаў — 50+ (такія падлікі прыводзіць «Слово і діло»). 

Але карыстальнікаў сацсетак абурыў чырвона-зялёны сцяг, якім у інфаграфіцы праілюстравалі беларускіх ваяроў.

«Нашы хлопцы ва Украіне пад сапраўдным беларускім сцягам змагаюцца», — пішуць у каментарах і просяць паставіць бел-чырвона-белы сцяг.

«Так беларускіх загінулых добраахвотнікаў яшчэ ніхто не аплёўваў», — абураюцца.

Скільки іноземних добровольців та з яких країн загинули на війні в Україні pic.twitter.com/TJSjX14Wrk

— Serg (@NHunter007) December 5, 2023

Хтосьці жартам далучыў фота гомельскага ваенкома Андрэя Крываносава. «Той самы беларускі добраахвотнік, пазыўны «Зарад».

Заўвагі пра сцяг падтрымалі ўкраінцы.

«Пастаўце нармальны бчб-сцяг», — напісаў адзін з іх.

«Пад саўковым сцягам РБ ніхто не ваюе», — дадаў іншы.

У каментары прыйшоў і лукашыст, запатрабаваўшы выдаліць афіцыйны беларускі сцяг, які не мае дачынення да добраахвотнікаў, «якія паехалі ваяваць за бандэраўцаў».

Чытайце таксама:

«Я не жалюся, я хачу захаваць нагу, пакуль гэта магчыма». Беларускі добраахвотнік ужо чатыры месяцы ў бальніцы 

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер

Штурмавік Палка Каліноўскага пра расійскіх салдат: Сядзеў з паўтарашкай піва каля падʼезда, а цяпер з такімі ж прыдуркамі едзе «мачыць укропаў»

Nashaniva.com