У 16-гадовага крыптавалютчыка з Віцебска хочуць канфіскаваць 460 тысяч рублёў
Хлопец атрымае яшчэ і буйны штраф.
06.12.2023 / 16:30
Ілюстрацыйнае фота: Paul Yeung / Bloomberg via Getty Images
Міліцыянты выйшлі на навучэнца каледжа падчас раскрыцця злачынства аб крадзяжы грошай з банкаўскай карты, паведамляе прэс-служба МУС.
Паколькі ўліковы запіс на крыптабіржы можа стварыць толькі паўналетні карыстальнік, то падлетак зарэгістраваў асабісты кабінет на старэйшага таварыша.
Затым ён здзяйсняў здзелкі куплі-продажу крыптавалюты, у тым ліку на заданне аферыстаў, якія кралі сродкі з рахункаў.
За два месяцы абарот па крыптакашальку хлопца склаў больш за 460 тысяч рублёў.
На хлопца склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Яму пагражае і буйны штраф, і канфіскацыя ў даход дзяржавы ўсёй сумы, праведзенай праз крыптакашалёк.
Чытайце таксама:
17-гадовы жыхар Глуска нелегальна зарабіў на крыптавалюце 86 тысяч рублёў
«Адвезлі ў лес і катавалі электрашокерам». У Віцебску маладзёны вымагалі грошы ў школьнікаў
У Вялікабрытаніі расце колькасць «крыптапаразітаў», якія выклікаюць дыярэю