Лукашэнка звольніў Брыло з пасады памочніка

Ігар Брыло вызвалены ад пасады памочніка Лукашэнкі — інспектара па Віцебскай вобласці, піша БЕЛТА. 

27.11.2023 / 16:58

Паводле БЕЛТА, фармулёўка Указа «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай грамадзянскай службе».

Указ Лукашэнка падпісаў сёння. 

22 лістапада «Наша Ніва» паведаміла пра затрыманне Ігара Брыло. З улікам вядомых абставін можна сцвярджаць, што той быў затрыманы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі па «малочнай справе». Яе цэнтральным фігурантам стаў генеральны дырэктар магілёўскага ААТ «Бабушкіна крынка» Генадзь Скітаў.

Аляксандр Лукашэнка падчас нарады 14 лістапада расказаў пра вялікую крымінальную справу ў малочнай галіне. Паводле яго слоў, была выкрыта карупцыйная схема экспарту ў Расію прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Па справе былі затрыманыя 26 чалавек. 

Па сцвярджэнні КДБ, «злачынныя даходы ад неабгрунтаванай пасярэдніцкай дзейнасці ўсіх удзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці ў малочнай галіне з улікам розніцы цэн у Беларусі і Расіі [складалі] не менш як 10 млн даляраў за год».

Чытайце таксама:

Выкладаў фота ў майцы Russia, а Лукашэнка наказваў яму зазямліцца. Шэсць фактаў пра Ігара Брыло, затрыманага па «малочнай справе»

Nashaniva.com