Карпенка расказаў, калі пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары
Старшыня лукашэнкаўскай Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на сустрэчы з прадстаўнікамі праўладных палітычных партый і грамадскіх арганізацый назваў канкрэтную дату, да якой у Беларусі мае прайсці чарговая кампанія па выбарах прэзідэнта.
24.11.2023 / 12:53
Ігар Карпенка
Паводле Карпенкі, прэзідэнцкія выбары маюць адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Нагадаем, што ніякіх выбарчых кампаній у Беларусі не было са жніўня 2020 года, калі прэзідэнцкія выбары скончыліся масавымі пратэстамі, якія задушылі сілай і масавымі рэпрэсіямі, што не спыняюцца дагэтуль. Усе кампаніі, якія былі на той час каляндарна запланаваныя, улады пераносілі. Так, выбары ў мясцовыя саветы павінны былі прайсці ў 2022 годзе, у парламент — у 2023-м, але ў выніку і тыя і другія адбудуцца ў новаўведзены адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года. Перад імі ўлады канчаткова вынішчылі ў Беларусі любую палітычную альтэрнатыву.
Чытайце таксама:
Навошта старшыня ЦВК Карпенка ездзіў да сілавікоў
Карпенка — вайскоўцам: Мы павінны паставіць заслон знешняму ўмяшанню ў перыяд электаральных кампаній