Францыя размазала Гібралтар з лікам 14:0

Прычым роўна сем мячоў французы забілі ў першым тайме і столькі ж у другім.

19.11.2023 / 00:49

Кінглсі Каман забівае гол. Фота: Daniel Cole / AP

У матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы па футболе Францыя размазала Гібралтар з лікам 14:0. У Кіліяна Мбапэ — хет-трык, у Кінгслі Камана і Аліўе Жыру — па два мячы. 

Вылучыліся таксама Маркус Цюрам, 17-гадовы Заір-Эмеры, Жанатан Клос, Адрыен Раб'ё, Юсуф Фафана, Усман Дэмбеле.

А пачатак разгрому быў пакладзены аўтаголам Гібралтара на 3-й хвіліне. Самастрэл зрабіў Этан Сантас. Ён жа на 18-й хвіліне атрымаў чырвоную картку і быў выгнаны з поля.

Гэта самая буйная перамога ў адборачных турнірах.

Да гэтага рэкордам былі 0:13 у матчы Сан-Марына — Нямеччына ў 2006 годзе.

Тады чатыры мячы забіў Лукаш Падольскі, дубль у Міраслава Клозэ, забівалі таксама Бастыян Швайнштайгер, Міхаэль Балак ды інш.

Чытайце таксама:

Беларусь — Андора — 1:0

Футбалісты Польшчы і Ізраіля самі зладзілі хвіліну маўчання па загінулых ад ХАМАС

Зборная Албаніі выйшла на Еўра-2024

Nashaniva.com