15-гадовага Адама Кадырава, які збіў Мікіту Жураўля ў СІЗА, узнагародзілі восьмым і дзявятым ордэнамі

На гэты раз ордэнам «Працоўная доблесць Расіі» і медалём «За ўклад у развіццё Расійскага ўніверсітэта спецназа» I ступені.

17.11.2023 / 10:59

Адам і Рамзан Кадыравы. Фота з сайта championat.com

Узнагароджанне адбылося ў рамках мерапрыемства, арганізаванага Усерасійскай грамадскай арганізацыяй «Працоўная доблесць Расіі», піша Championat.com.

15 лістапада паведамлялася, што Адам быў узнагароджаны ордэнам» за служэнне рэлігіі Іслам» I ступені.

Да гэтага ён атрымаў яшчэ некалькі ўзнагарод. Кадыраў-малодшы з'яўляецца пераможцам розных спаборніцтваў па змешаных адзінаборстваў.

Чытайце таксама:

15-гадоваму Адаму Кадыраву ўручылі ордэн «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені

«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна

Кадыраў на 18-годдзе свайго сына Ахмата «падарыў» яму пасаду намесніка міністра

15-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі на пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка Чачні

15-гадоваму сыну Кадырава ўручылі ордэн ад Карачаева-Чаркесіі. Раней ён атрымаў прэстыжную ўзнагароду Татарстана

Nashaniva.com