Жыхароў Бабруйска асудзілі за кветкі і свечкі каля помніка ахвярам рэпрэсій

У мінулую нядзелю ў Бабруйску былі затрыманы былая доктарка Данута Дзячэнка і выкладчык з мясцовага каледжа Віктар Схаба. Бабруйчан затрымалі ў нядзелю пасля ўскладання кветак і запальвання свечак да помніку «ахвярам неабгрунтаваных рэпрэсій» каля плошчы Перамогі.

02.11.2023 / 13:50

Пасля затрымання іх адвезлі дадому на вобшукі, пасля якіх была канфіскавана тэхніка, піша «Вясна».

У панядзелак над імі адбыліся суды паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). У выніку Дануце Дзячэнка далі штраф 740 рублёў, а Віктару Схабу — дзве базавыя велічыні (74 рублі).

У кастрычніку 2022 года таксама асудзілі бабруйчаніна за блакітна-жоўтыя лампадкі каля гэтага помніка — яго ідэнтыфікавалі па адбітках пальцаў. Тады мужчыну арыштавалі на 15 сутак.

Чытайце таксама:

Жлобінца асудзілі за 2020 год да «хатняй хіміі» 

Арыштавалі супрацоўніка наваполацкага «Паліміра»

Ахоўніка крамы «Білд» у Оршы арыштавалі ўжо чатыры разы запар

Nashaniva.com