Прэзідэнт Ізраіля пацвердзіў гібель 22-гадовай Шані Лук і расказаў некаторыя падрабязнасці
Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг даў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild. У ім ён расказаў падрабязнасці гібелі грамадзянкі Ізраіля і Германіі Шані Лук, выкрадзенай баевікамі ХАМАС з музычнага фестывалю Nature Party 7 кастрычніка.
30.10.2023 / 18:07
Шані Лук. Фота: сацсеткі дзяўчыны
Па словах Герцага, ізраільскія вайскоўцы знайшлі чэрап дзяўчыны. «Гэта азначае, што гэтыя варвары і садысты проста адсеклі ёй галаву», — сказаў прэзідэнт Ізраіля.
Ён дадаў, што цяпер працягваецца працэдура апазнання яшчэ 40 целаў ізраільцян, якія загінулі падчас нападу баевікоў ХАМАС. Герцаг адзначыў, што многія целы былі расчлянёныя або спаленыя.
7 кастрычніка баевікі ХАМАС апублікавалі відэа, на якім Шані Лук ляжыць без прытомнасці ў кузаве грузавіка. 10 кастрычніка маці Шані Рыкарда Лук паведаміла, што яе дачку даставілі ў бальніцу ў сектары Газа з цяжкай траўмай галавы. Сёння Рыкарда Лук расказала журналістам, што яе дачка мёртвая.
Чытайце таксама:
Целы ахвяр атакі ХАМАС былі знойдзеныя ў абдымках
Лідар ХАМАС у сектары Газа зрабіў першую публічную заяву з пачатку вайны
ХАМАС маніць? Прадстаўнік Ізраіля паставіў пад сумнеў колькасць загінулых у Газе