На волю выйшлі палітвязні Аляксей Мігно і Ігар Новікаў
Аднаго судзілі за «абразу Лукашэнкі», другога — за «здзек з дзяржсімвалаў».
30.10.2023 / 13:28
Па інфармацыі «Берасцейскай вясны», палітвязні нядаўна цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю.
Ігар Новікаў быў асуджаны на два гады калоніі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі», а таксама паводле арт. 341 КК «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». У красавіку 2022-га адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, але прысуд пакінулі без змен. Палітзняволены адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.
Аляксея Мігно асудзілі па арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Вядома, што некаторы час да суда палітвязень знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасля прысуду яго зноў узялі пад варту.
Суд прызначыў Мігно адзін год калоніі.
Чытайце таксама:
Адразу пяць палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыях пратэсту, выйшлі на волю