Эрдаган адмяніў свой візіт у Ізраіль і назваў ХАМАС «вызвольнай арганізацыяй»
Эрдаган кажа, што стасункі дзвюх краін «маглі нармалізавацца, але Анкара не ўбачыла крокаў у адказ».
25.10.2023 / 13:09
Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis Pool / Gety Images
Эрдаган адмяніў свой візіт у Ізраіль і назваў ХАМАС «вызвольнай арганізацыяй», паведамляе «Палітыка краіны» са спасылкай на Hurriyet.
«ХАМАС — гэта не тэрарыстычная арганізацыя, а вызвольная арганізацыя, якая змагаецца за абарону сваёй зямлі. Ізраіль, Захад вам вельмі многае вінны, Турцыя вам нічога не вінна», — заявіў прэзідэнт Турцыі.
Усе будучыя візіты турэцкіх афіцыйных асоб у Ізраіль адмененыя.
Эрдаган кажа, што стасункі дзвюх краін «маглі нармалізавацца, але Анкара не ўбачыла крокаў у адказ». Кажа, што ў Турцыі няма праблем з Ізраілем, але яе не задавальняе ізраільская палітыка ў дачыненні да палесцінцаў.
«Слёзы Захаду, пралітыя па Ізраілі, з'яўляюцца праявай махлярства. ЗША не хочуць справядлівасці ў свеце, таму разам з Ізраілем прайграюць», — заявіў Эрдаган.
Учора Эрдаган стэлефанаваўся з Пуціным.
Раней ён асудзіў дзеянні Ізраіля ў Газе, заклікаўшы неадкладна спыніць «акцыі генацыду».
Чытайце таксама:
Турцыя «ветліва папрасіла» кіраўніка палітбюро ХАМАС пакінуць краіну
Наземная аперацыя Ізраіля ў Газе можа быць адкладзеная або зусім не адбыцца — СМІ
ЗША і Ізраіль абмяркоўваюць стварэнне часовага ўрада ў сектары Газа пасля выцяснення ХАМАС