Звесткі беларусаў скрадзеныя з амерыканскай генетычнай кампаніі
Звесткі былі выкрадзеныя ў выніку ўцечкі персанальных звестак з амерыканскай кампаніі 23andme Inc., якая займаецца правядзеннем генетычных даследаванняў.
20.10.2023 / 10:07
«У цэнтр паступіла паведамленне аб парушэнні сістэмы абароны інфармацыі амерыканскай арганізацыі 23andme Inc., якая займаецца правядзеннем генетычных даследаванняў», — паведаміў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак.
1 кастрычніка зламыснікі атрымалі доступ да базы даных кліентаў, якая складае 1 103 647 кліентаў, у тым ліку 50 жыхароў Беларусі, гаворыцца ў паведамленні цэнтра.
Чытайце таксама:
«Палешукі сталі Хобсамі». Як беларусы адсылаюць сваё ДНК у Амерыку і шукаюць продкаў па тэстах
Ваш генетычны «хранатып» можа растлумачыць, чаму так цяжка прачнуцца рана
Новыя даследаванні генетыкаў змушаюць вярнуцца да расісцкіх тэорый аб «добрых» і «дрэнных» генах