За распаўсюд «экстрэмізму» на 15 сутак арыштавалі рабочага завода «Палімір»

Не абышлося без сумнавядомай суддзі Зінаіды Балаболавай.

16.10.2023 / 12:13

Андрэй Шкірэнка

Стала вядома, што 7 верасня суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сацыяльных сетках пакарала арыштам на 15 сутак апаратчыка цэха №103 завода «Палімір» Андрэя Шкірэнку.

Падчас судовага разбору Андрэй пацвердзіў, што ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» ён меў падпіску на старонкі «Рабочы Рух» і «Баста!», а ў Facebook на суполку «Фонд салідарнасці BYSOL/Belarus solidarity foundation».

Пра тое, што гэтыя суполкі прызнаныя «экстрэмісцкімі», яму не было вядома. Таму мужчына віны ў «распаўсюдзе экстрэмізму» не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся, піша «Віцебская Вясна».

Чытайце таксама:

«Яна спачатку спужалася і пачала выносіць мяккія прысуды, але пасля ўсё вярнулася на свае кругі». Хто яна — наваполацкая суддзя Балаболава

За падпіску на тры «экстрэмісцкія» рэсурсы арыштавалі работніка «Нафтана»

У Наваполацку за чатыры падпіскі ў фэйсбуку на 15 сутак арыштавалі фельчара

Nashaniva.com