Выйшла на волю шматдзетная маці Іна Панова 

Падчас суда адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну.

16.10.2023 / 10:14

У судзе Ленінскага раёна Мінска 31 кастрычніка 2022 года палітзняволенай прысудзілі паўтара года калоніі паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Вядома, што жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей, піша «Вясна».

Іна Панова

Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў яе словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на Маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжваючыя абставіны.

Тэрмін жанчына адбывала ў гомельскай жаночай калоніі № 4, адкуль днямі выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Чытайце таксама:

Выйшла на волю палітзняволеная Людміла Волкава

Палітвязень Андрэй Чудзінаў выйшаў на волю

Выйшлі на волю Рыта Зотава і Мікіта Хількевіч

Nashaniva.com