Каля Акадэміі навук адкрылі помнік сямі знакамітым беларусам
Кампазіцыя называецца «Залатое кальцо беларускай навукі».
13.10.2023 / 12:20
«Адкрыццё гэтай кампазіцыі прымеркавана да юбілейнай даты — 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кампазіцыя стваралася няпроста — у творчым пошуку, дыскусіях, супярэчнасцях. Але ўсё атрымалася. Кампазіцыя атрымала станоўчую ацэнку. Хачу падзякаваць усім, хто мае дачыненне да стварэння гэтага сімвала беларускай навукі», — сказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Фота: БелТА
«Залатое кальцо беларускай навукі» складаецца з ратонды і скульптур выбітных навукоўцаў Беларусі, заснавальнікаў навуковай думкі: Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага, Казіміра Семяновіча, Яўстафія Тышкевіча, Яўхіма Карскага і Усевалада Ігнатоўскага.
Аўтары праекта — архітэктар Армэн Сардараў, а таксама скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі.
Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА
Падчас цырымоніі ў нішу архітэктурна-мастацкай кампазіцыі была закладзена капсула з пасланнем нашчадкам, прадаўжальнікам навуковых традыцый Беларусі.
Фота: БелТА
На капсуле выгравіраваны надпіс: «Пасланне нашчадкам. Прытрымліваючыся прынцыпу пераемнасці і захоўваючы адданасць найлепшым традыцыям навуковых школ, просім накіраваць пасланне вашым нашчадкам, тым самым ствараючы бесперапынную «вось часу» акадэмічнай навукі. Адчыніць праз 50 год».
Чытайце таксама:
У Маладзечне на Дзень маці прапануюць падарыць матулям бюст Сталіна ФОТАФАКТ
У Брэсце неўзабаве паставяць стэлу з «сапраўдным сімвалам зямлі беларускай»
У Слуцку паставілі скульптуру «Дзівосная Случ». Паглядзіце, як яна выглядае