Былому кіраўніку наваполацкіх сілавікоў далі штраф за нецвярозае кіраванне
Былога кіраўніка Наваполацкага ГАУС Уладзіміра Дуброўскага аштрафавалі на 7400 рублёў за тое, што ехаў за рулём нецвярозы. Таксама яго пазбавілі на 5 гадоў права кіраваць транспартнымі сродкамі.
27.09.2023 / 19:57
7 жніўня Уладзіміра Дуброўскага затрымалі на 54-м кіламетры аўтадарогі Р-46 у Полацкім раёне ў стане алкагольнага ап'янення. Мужчына адмовіўся праходзіць агляд і быў аштрафаваны намеснікам начальніка АДАІ на 7400 рублёў.
Тры тыдні таму былы высокапастаўлены сілавік паспрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, настойваючы на тым, што ў аўтамабілі ён быў пасажырам, а не кіроўцам. Абураў яго таксама факт «незаконнага» затрымання. Суддзю, аднак, гэтыя аргументы не пераканалі і ранейшая пастанова засталася ў сіле.
10 жніўня Дуброўскага яшчэ судзілі па арт. 24.3 — непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў. Па гэтай справе рашэнне яшчэ не апублікавана.
Чытайце таксама:
Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»
Выйшаў на волю Андрэй Андрэеў. Яго асудзілі па справе напалоханага салдата