Беларускую блогерку паклікалі замуж са сцэны Тэатра юнага гледача

Учора на сцэне Тэатра юнага гледача ў Мінску паказвалі спектакль «Жэня+Таня=Каханне» па матывах рамана Пушкіна «Яўген Анегін». Скончыўся ён незвычайна. Расійскі прадпрымальнік Міхаіл Расачынскі зрабіў прапанову рукі і сэрца беларускай блогерцы Інзе Купчыной.

25.09.2023 / 09:53

Скрын відэа з інстаграма Міхаіла Расачынскага

Знаёмыя пішуць, што ён зняў тэатральную залу, куды запрасіў сяброў Інгі. Іх загадзя запрасілі ў чат, дзе расказалі пра сюрпрыз і папрасілі нічога не казаць блогерцы.

У канцы спектакля Міхаіл выйшаў на сцэну ў тэатральным касцюме і з галавой мядзведзя на плячах. На яго прапанову блогерка адказала «так».

У сацсетках мужчыны расказваецца, што пярсцёнак быў зроблены на замову і прапанову сваёй дзяўчыне ён збіраўся зрабіць яшчэ раней у Тайландзе, але там не атрымалася.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Инга Купчина (@kunilinga)

Міхаіл з Санкт-Пецярбурга. Як ён сам піша, 7 год адрабіў авіядыспетчарам, пасля пайшоў у маркетынг, а потым заняўся рэкламай у сацсетках і вывучэннем нейрасетак. А з Піцера пераехаў у Азію. Міхаіл прапануе анлайн-курсы пра тое, як карыстацца Chat GPT.

Інга Купчына — блогерка, вядомая як kunilinga, мае ў інстаграме 23 тысячы падпісчыкаў. Яна праводзіць анлайн псіхалагічныя трэнінгі.

Чытайце таксама:

«А дзе ваша мама?» Рыта Дакота павянчалася ў Тбілісі

Незвычайнае вяселле прайшло ў Мінску — упершыню на манаколе

У Кітаі падчас паводкі з фермы збеглі 75 кракадзілаў

Nashaniva.com