«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Святлана Ціханоўская звярнулася да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Святлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку на сесіі Генасамблеі ААН, звярнулася да прадстаўнікоў арганізацыі ад імя беларусаў.
20.09.2023 / 17:57
Скрыншот з відэа
«Я прашу Арганізацыю Аб'яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных.
Я заклікаю суды ААН пачаць разбор супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.
Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа», — падкрэсліла Ціханоўская.
Таксама яна адзначыла, што беларуская дзяржава не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі, а Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ, таму ён і яго памагатыя павінны быць выключаныя з форумаў ААН.
Акрамя таго, сёння Святлана Ціханоўская абмеркавала беларускія праблемы падчас сустрэч з міністрамі замежных спраў Албаніі, Эстоніі, Фінляндыі, Партугаліі, Ісландыі, Бельгіі і Нідэрландаў, намесніцай дзяржсакратара ЗША і генеральнай сакратаркай Рады Еўропы.
Таксама яна ўзяла ўдзел у сайд-івэнце па ролі жанчын у палітыцы, пытаннях клімату і эканомікі і прысутнічала на выступленні на Генеральнай Асамблеі ААН прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Чытайце таксама:
Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці
Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153