Меркаванні1111

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Пра вялікую паразу Лукашэнкі, якую замоўчвае беларуская прапаганда, піша ў сваім артыкуле для «Нашай Нівы» прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі.

Лукашэнка разам з міністрам абароны Віктарам Хрэніным і дзяржсакратаром Рады Бяспекі Аляксандрам Вальфовічам. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Размова вядзецца пра галасаванне за месца непастаяннага сябра Рады Бяспекі ААН.

«Лукашэнка ішоў да гэтай мэты з 2007 года, але ў выніку галасавання 6 чэрвеня 2023 года атрымаў ашаламляльную паразу, якая паказала ягонае месца на міжнароднай арэне, а таксама выявіла адсутнасць адзінства з краінамі Афрыкі, Кітаем і нават Расеяй», — піша Кавалеўскі.

Перадгісторыя і кантэкст

Для ААН сітуацыя ў Беларусі ніколі не была простай. Сістэматычныя парушэнні правоў і ціск на дэмакратычныя інстытуты за часамі Лукашэнкі былі добра вядомыя і прыцягвалі шмат увагі ААН. Аднак страта легітымнасці на выбарах 2020 года, захоп улады з дапамогай Расеі і масавыя рэпрэсіі сталі відавочнай эскалацыяй беларускага пытання. Але гэта па-ранейшаму адбывалася ў нацыянальных межах Беларусі.

Гэтым разам рэжым упершыню вывеў свае злачынныя практыкі ў міжнародную прастору. Захоп самалёта Ryanair і штучны міграцыйны крызіс на мяжы з Еўразвязам груба парушылі міжнароднае права і наўпрост закранулі ўжо інтарэсы іншых краін. Гэта выклікала хуткую і сапраўды жорсткую рэакцыю ў выглядзе санкцый.

Кульмінацыяй росту пагрозы стаў саўдзел Лукашэнкі і яго рэжыму ў агрэсіі Расеі супраць Украіны, у тым ліку праз уварванне расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. У гэты момант нават да самых стрыманых і дыялогаарыентаваных палітыкаў на Захадзе прыйшло разуменне, што Лукашэнка — несамастойны, ён марыянетка ў амбіцыях Крамля і рэальная пагроза міжнароднаму міру і бяспецы. Планы па размяшчэнні расейскай ядзернай зброі і дазвол наймітам з ПВК «Вагнер» прыбыць у Беларусь пацвердзілі гэтую ацэнку.

Адначасова стала відавочным, што Лукашэнка стварыў пагрозу і для незалежнасці самой Беларусі. Як пажыццёвы даўжнік Пуціна, ён стаў паслухмяным правадніком інтарэсаў Расеі ў нашай краіне, дазволіў зрабіць з Беларусі інструмент у супрацьстаянні з нашымі еўрапейскімі суседзямі і ў геапалітычных авантурах Крамля. Саступкі суверэнітэту і наступ на нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў сталі практычным увасабленнем каланізатарскіх планаў Расеі. Дзякуючы інфармаванню дэмакратычнымі сіламі, свет ведае і пра гэты аспект сітуацыі ў Беларусі.

Як хто галасаваў у ААН

Адным з вынікаў такой варварскай унутранай і знешняй палітыкі стала параза ў галасаванні за месца ў Радзе бяспекі ААН. Славенія, якая далучылася да перадвыбарнай гонкі толькі за 18 месяцаў да выбараў, упэўнена перамагла ў першым жа туры. Святлана Ціханоўская і Аб’яднаны пераходны кабінет уключыліся ў актыўную кампанію супраць кандыдатуры Лукашэнкі.

Па інфармацыі дыпламатаў, напярэдадні галасавання дэлегацыя Лукашэнкі мела ад больш як 100 краінаў-удзельніц ААН абяцанні аб падтрымцы.

А дзеля таго каб перамагчы, неабходна набраць дзве траціны, альбо 128 галасоў чальцоў ГА ААН. Дыпламаты рэжыму былі ўпэўненыя, што перамога блізкая, і запэўнівалі ў гэтым кіраўніцтва, уключна з Лукашэнкам. Аднак, складанасці для рэжыму дадало тое, што галасаванне праводзіцца тайна, таму абвінавачванні ў тым, што вялікія краіны ціснулі на малыя, беспадстаўныя, бо немагчыма ўстанавіць выбар краіны.

Але ўсё пайшло не па плане: у першым туры галасавання Славенія набрала 153 галасы, у той час як Беларусь — толькі 38. Такая параза сталася сапраўдным шокам для пастаяннага прадстаўніка Лукашэнкі пры ААН і ягоных калегаў і падвойным ударам для яго асабістай дыпламатычнай службы.

Па-першае, перамагла Славенія — краіна, якая ўваходзіць у Еўразвяз, НАТА, і займае прынцыповую пазіцыю па Беларусі, вайне ва Украіне, то-бок замест голасу «за» Лукашэнку, за Расею агрэсары супраць Украіны і цывілізаванага свету атрымалі яшчэ адзін голас «супраць».

Трэба адзначыць, што гэта не першы раз, калі лукашэнкаўская дыпламатыя не здолела прайсці ў Раду Бяспекі ААН. У 2001 годзе яны прайгралі Балгарыі. У апошні раз Беларусь была сярод непастаянных чальцоў РБ ААН у далёкіх 1974—75 гадах. Для параўнання, Літва пасля аднаўлення незалежнасці абіралася аднойчы, Украіна — двойчы. Абранне ў РБ ААН — значнае дасягненне для знешняй палітыкі любой дзяржавы, індыкатар міжнароднага аўтарытэту і рэпутацыі.

То-бок пасля аднаўлення незалежнасці Беларусь ніводнага разу не абіралася ў РБ ААН. За Лукашэнкам гэтага ніколі не здарылася і не здарыцца. 

Тут варта адзначыць, што Славенія правяла актыўную, сучасную і якасную перадвыбарчую кампанію і заваявала давер большасці краін, нягледзячы на сяброўства ў Еўразвязе і НАТА — не самыя прывабныя параметры для краін Глабальнага Поўдня. На гэтым фоне, па шматлікіх сведчаннях дыпламатаў, беларуская дэлегацыя паводзіла сябе невыразна і асабліва не старалася. 

Другою паразаю сталася само галасаванне, якое паказала адсутнасць падтрымкі рэжыму Лукашэнкі нават з боку так званых саюзнікаў. Праваліўся разлік на аўтаматычнае атрыманне галасоў Расеі, якая напярэдадні атрымала 102 галасы «за» падчас галасавання ў Эканамічную і сацыяльную раду ААН. 

Яшчэ адным балючым для рэжыму назіраннем стала тое, што ў перадвыбарнай гонцы беларускага дыктатара не падтрымаў Кітай, пра блізкія адносіны з якім хваліцца Лукашэнка. Таму не дзіўна, што большасць краін Афрыкі, дзе Кітай мае асабліва моцны ўплыў, не галасавалі за Лукашэнку, як стала вядома падчас кантактаў з афрыканскімі дыпламатамі пры ААН. 

У выніку галасаванне, якое мусіла скончыцца «элегантнай перамогай», сталася чарговай замежнапалітычнай паразай дыктатарскай Беларусі і асабіста Лукашэнкі.

Чаму гэта — добра?

Тут варта зазначыць адразу некалькі фактараў.

Па-першае, Славенія ад 2020 года выразна падтрымлівае барацьбу беларускага народа за свабоду. З гэтаю краінаю ў нас добрыя адносіны на самым высокім узроўні і сталыя дыпламатычныя кантакты.

Тут варта прыгадаць нядаўнюю сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар. Падчас сесіі Генасамблеі запланаваная іх новая сустрэча. 

Святлана Ціханоўская з прэзідэнткай Славеніі Наташай Пірц-Мусар. Фота: Офіс Ціханоўскай

Адразу пасля галасавання ў мяне была магчымасць асабіста павіншаваць міністарку замежных спраў Славеніі Таню Фаён. Мой галоўны пасыл быў, што самой перамогай над Лукашэнкам Славенія ўжо зрабіла практычны ўнёсак ва ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі праз недапушчэнне агрэсара за стол Рады Бяспекі ААН.

Валер Кавалеўскі з міністаркай замежных спраў Славеніі Таняй Фаён. Фота: асабісты архіў Валера Кавалеўскага

Па-другое, чым слабейшы голас дыктатара на міжнароднай арэне — тым мацнейшы голас беларускіх дэмакратычных сіл і беларускага народу.

Чым меней у Лукашэнкі магчымасцяў прасоўваць парадак дня Крамля на міжнароднай арэне, тым болей у прадстаўнікоў дэмакратычных сіл магчымасцяў інфармаваць свет аб сітуацыі ў Беларусі, зацягваць пятлю дыпламатычнай і міжнароднай ізаляцыі і вырашаць праблемы беларусаў, у тым ліку і за мяжою, да якіх, як мы бачым, прарасейскаму дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі ўжо няма амаль аніякай справы.

На сесіі Генасамблеі ААН, што адкрываецца 19 верасня, нашымі галоўнымі задачамі стануць а) прыцягненне ўвагі да расейскай агрэсіўнай палітыкі, якая разбурае суверэнітэт Беларусі, і б) да масавых рэпрэсій супраць беларусаў, цяпер і да тых, хто жыве за мяжой, в) дыпламатычны і фінансавы ціск на рэжым, г) адказнасць за незлічоныя злачынствы, д) спроба дамагчыся практычных дзеянняў міжнароднай супольнасці, у тым ліку, спецыяльных установаў ААН, каб падтрымаць дзеянні беларускага народа па вызваленні сваёй краіны.

Ад пачатку суагрэсіі рэжыму Лукашэнкі супраць Украіны роля ААН для Беларусі моцна вырасла. Менавіта тут абмяркоўваюцца пытанні міру і бяспекі. Змаганне супраць рэжыму Лукашэнкі адбываецца паўсюдна, міжнародная арэна — адно з найважнейшых месцаў для гэтага. І гэтую прастору дэмакратычныя сілы будуць адбіраць у рэжыму і надалей.

Каментары11

  • Семейному габону плевать
    18.09.2023
    Белорускому габону уже, всё равно, главное, чтобы семейный габон сохранился, а какой ценой?, семейному габону лукашенок плевать, согласны на любую цену.
    Согласны, за семейный габон, платить уничтожением беларуского в Беларуси, участием в захватнической войне на стороне России, тотальной русификацией и фашизацией Беларуси, репрессиями и террором населения Беларуси в пользу семейного габона и России, введением узаконеного беззакония и убийствами беларусов.
  • Я
    18.09.2023
    Кавалеуски можа и ня тое расказаць. Галоунае, што гэта нияк не праверыш - мог бы и 189 супраць 2. Хай,лепш працаваць пойдзе дзе небудзь.
  • Імя
    18.09.2023
    Зато шапка з каракулі, Словакия по последней кремлёвской версии воевала против поляков, а не Словения))))

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Усе навіны →
Усе навіны

Што трэба есці пасля прыёму антыбіётыкаў?2

«Мякка кажучы, ніякай капітуляцыяй не пахне». Z-ваенкар засцярог расіян ад ваеннай эйфарыі4

У «Зялёнай гавані» стварылі хатку для бяздомных сабак і прапануюць усім ахвотным скарыстацца чарцяжамі

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука7

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр10

З'яўленне паўночнакарэйскіх войскаў ва Украіне — крок да Трэцяй сусветнай?6

Стварылі першае беларускамоўнае радыё, дзе замест вядучых — штучны інтэлект15

Апазіцыянер Абозаў пагражае тым, хто з’явіцца на ўчасткі: Вы падтрымліваеце Лукашэнку і адкажаце за падтрымку дзяржаўнага перавароту43

«Былі тыя, хто прыехаў а 6-й раніцы». Мінчукі выстраіліся ў вялізную чаргу, каб набыць квіткі ў тэатр1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах8

«Грузіць сябе і іншых»: былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло бярэ на сябе віну ў прамысловых аб'ёмах

Галоўнае
Усе навіны →