Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці
Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі розных арганізацый і рабіны, сярод іншага вядомы рабін Ешаяху Ёсэф Пінта. Ціханоўская распавяла ім усім пра тое, што адбываецца ў Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, праблемы на мяжы.
19.09.2023 / 17:29
«Я рада бачыць сёння тут многіх лідараў габрэйскай супольнасці. Я адчуваю моцную сувязь паміж намі. На працягу стагоддзяў Беларусь была родным домам для габрэйскага народа і першай у свеце краінай, якая прыняла мову ідыш у якасці адной з дзяржаўных.
На працягу мінулага стагоддзя многія нашы суайчыннікі-габрэі прыязджалі ў Ізраіль, каб будаваць і абараняць габрэйскую дзяржаву.
Мы ўзгадваем знакамітага пісьменніка на ідыш Мойшу Кульбака, які нарадзіўся ў Беларусі, стаў ахвярай сталінскіх чыстак у 1937 годзе ў ліку іншых рэпрэсаваных беларусаў», — адзначыла Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft
За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153
Шымон Перэс: Трэба марыць пра большае — прамова, нібы для беларусаў