Восеньскі салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі

Тонкі, свежы і трохі востры смак — за кошт імбірна-гарчычнай запраўкі.

10.09.2023 / 11:29

Фота: Nora Carol Photography / Getty Images

Восень — найлепшы час для куплі квяцістай капусты, хоць цяпер яе можна знайсці ў краме круглы год.

Квяцістая капуста — гэта крыжакветная гародніна нароўні з брокалі, брусельскай капустай, ліставой капустай і радыскай. Яна з’яўляецца выдатнай крыніцай вітамінаў і мінералаў, а таксама змяшчае вялікую колькасць клятчаткі, патрэбнай для здароўя стрававальнай сістэмы. Яшчэ ў капусце шмат антыаксідантаў, карысных для абароны ад некаторых хранічных захворванняў.

Пры куплі квяцістай капусты шукайце гародніну крэмава-белага колеру са шчыльна прылеглымі суквеццямі без плямаў або пацямненняў. Галоўка квяцістай капусты павінна быць цяжкаватай з-за свайго памеру. Лісце мусіць быць свежым, не вялым — гэта прыкмета таго, што капусту сабралі нядаўна.

Квяцістую капусту можна захоўваць у халадзільніку да пяці дзён. Не мыйце гэту гародніну, пакуль не будзеце гатовыя яе ўжываць. Перад гатоўкай прамыйце пад халоднай праточнай вадой. Прыбярыце і выкіньце знешняе лісце, сцябло і сярэдзіну. Далей капусту можна разабраць на суквецці або нарэзаць.

Каб згатаваць салат з квяцістай капустай, яблыкамі і арэхамі, спатрэбіцца:

Фота: quericavida.com

Як гатаваць:

  1. Квяцістую капусту зварыць у падсоленай вадзе 1 хвіліну пасля закіпання, а потым прамыць халоднай вадой, каб спыніць яе гатаванне.
  2. Яблыкі пачысціць ад лупіны і парэзаць кубікамі.
  3. Арэхі можна трохі падсмажыць, а потым здрабніць — але даволі буйнымі кавалкамі, не да стану крошкі.
  4. Зрабіць запраўку: змяшаць ёгурт, гарчыцу, цёрты імбір, соль, перац і воцат.
  5. Змяшаць усе складнікі, заправіць, зноў хутка перамяшаць і адразу падаваць.

Чытайце таксама:

Верасень на дварэ, а яблыкі ў Беларусі сталі ўдвая даражэйшымі за бананы

Кіш з брокалі і памідорамі

Слівавая шарлотка — улюбёны пірог у новай версіі

Nashaniva.com