Мэр Масквы паведаміў пра некалькі беспілотнікаў, якія ляцелі ў бок расійскай сталіцы
Расійскія вайскоўцы з дапамогай сродкаў СПА збілі дроны над Цвярской, Калужскай абласцямі і ў Істрынскім раёне Падмаскоўя, апараты спрабавалі ажыццявіць атаку на Маскву, заявіў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.
05.09.2023 / 06:47
Беспілотнік самалётнага тыпу. Фота: Мінабароны Украіны
«Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку падзення абломкаў у Істрынскім раёне пашкоджаны бытавы аб'ект. Аператыўныя службы працуюць над ліквідацыяй наступстваў», — распавёў ён.
У Цвярской вобласці дрон быў збіты блізу вёскі Завідава, ён ляцеў у напрамку Масквы.
Таксама дрон самалётнага тыпу быў збіты над Калужскай вобласцю.
Ноччу маскоўскія аэрапорты затрымалі або адмянілі многія рэйсы. Так, у аэрапорце Унукава было затрымана 15 рэйсаў, тры скасавана.
Чытайце таксама:
МЗС Украіны заявіла, што расійскія «Шахеды» ўпалі і ўзарваліся на тэрыторыі Румыніі