У Гродне затрымалі грамадзяніна Туркменістана за «экстрэмізм»
У яго ёсць дазвол на жыхарства ў Беларусі, ён жыве ў Гродне 10 гадоў.
02.09.2023 / 12:18
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працуе барменам.
Яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў Укантакце і абразлівыя для расіянаў каментары пад публікацыямі ў інстаграме, піша тэлеграм-канал «Право имею».
Сілавікі сцвярджаюць, што мужчыну змясцілі ў ІЧУ.
Чытайце таксама:
Былога палітвязня Аляксея Сянькова, які выйшаў у красавіку на волю, затрымалі і зноў будуць судзіць
У Асіповічах затрымалі рэканструктара. Раней ён выступаў на «Лініі Сталіна»
Затрымалі прадзюсара і заснавальніка крэатыўнага агенцтва Кірылу Троску