СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына
Апазнанне загінулых пры крушэнні самалёта ў Цвярской вобласці завершана, сярод іх — уладальнік ПВК «Вагнер» Прыгожын, заявіў СК РФ.
27.08.2023 / 13:49
На месцы крушэння самалёта. Фота: AP Photo
«У рамках расследавання крушэння самалёта ў Цвярской вобласці завершана правядзенне малекулярна-генетычных экспертыз. Па іх выніках асобы ўсіх 10 загінулых устаноўленыя. Яны адпавядаюць спісу, заяўленаму ў палётным лісце», — гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.
Расавіяцыя апублікавала поўны спіс пасажыраў «Эмбраера» з Прыгожыным і Уткіным амаль адразу пасля катастрофы 23 жніўня. У спісе было 10 чалавек.
Чытайце таксама:
Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным
Лукашэнка: Пуцін не вар'ят, хоць праца ў яго і гадкая
Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»
«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына
«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі
Раней Прыгожын ужо «паміраў» у авіякатастрофе. Тлумачым
Вось чаго вартыя гарантыі бяспекі, выдадзеныя Лукашэнкам — Ціханоўская