Палітзняволены Уладзімір Ланкевіч цалкам адбыў тэрмін
Па інфармацыі «Брэсцкай вясны», сёння мужчына вызваліўся з калоніі, цалкам адбыўшы тэрмін.
22.08.2023 / 19:20
Машыніста цеплавоза Уладзіміра Ланкевіча ў красавіку 2021 года асудзілі да 3 гадоў калоніі за спробу блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам замыкання рэек. Следства і абвінавачанне лічыла, што гэта магло прывесці да цяжкіх наступстваў.
Ланкевіч, аднак, сцвярджаў, што ягоныя дзеянні (і дзеянні яго паплечнікаў) не маглі нашкодзіць звычайным людзям.
Прысуджаны тэрмін Ланкевіч адбываў у калоніі «Віцьба», перад тым 4,5 месяца знаходзіўся ў СІЗА.
Чытайце таксама:
Палітзняволеная Аліса Раманава цалкам адбыла тэрмін