Палітзняволеная Аліса Раманава цалкам адбыла тэрмін

Жанчына была затрыманая 30 верасня 2022 года за паведамленне ў тэлеграм-чаце паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). 18 жніўня Аліса, верагодна, выйшла на волю пасля заканчэння тэрміну, піша «Берасцейская вясна».

21.08.2023 / 20:20

Фота ілюстрацыйнае

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 11 лістапада 2022 года Алісе Раманавай прысудзілі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі № 4.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Дзяніс Іваноў 

Выйшаў на волю Андрэй Скурко

Палітзняволены Ілья Патрушаў выйшаў на волю

Nashaniva.com