Палітзняволены Арцём Лябедзька не прызнаў віны
Падчас судовага працэсу палітвязень заявіў, што яму зусім не зразумелая сутнасць выстаўленых абвінавачванняў і ён не разумее, за што ён на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы, піша «Вясна».
21.08.2023 / 17:11
Арцёма, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, затрымалі 28 сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля супраць яго завялі крымінальную справу і змясцілі пад варту.
Суд над ім пачаўся сёння.
Чытайце таксама:
Сын палітыка, брат каліноўца. Палітвязні, якіх пасадзілі ў знак помсты сваякам
«Прапаноў адкупіцца не было». Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд
«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме